Дзень добры!
Узялі котку з адлова катоў у Гродне. Выявілі ў яе на шыі бугарок. Занесьлі ветэрынару. У момант агляда ў гэтым мейсцы было тры бугаркі. Ветэрынар выдрала клок поўсьці з гэтага мейсца і сказала, што гэта расчос пасля траўмы. На мікраспарыю прасьвеціла. На мейсцы бугаркоў шмат перхаці. Я шмаравала скуру ў гэтым мейсцы АСД-2, покуль магла котку спаймаць. Зараз праз 2 тыдні злавіла яе зноўку. Ужо прашчупваецца на шыі 2 дадатковых бугаркі з перхацю, і адзін на целе. Там, дзе я шмаравала АСД, перхаць амаль сышла і скура пачарнела. Але мяне хвалюе, што бугаркі множацца, а ў мяне яшчэ 2 сваіх катоў. Што гэта можа быць?